Непадалёк мяжы з Беларуссю стартавалі рэзідэнцыі для мастакоў


Мастацтвазнаўца і прадпрымальнік з польскага Падляшша Валянцін Сельвясюк заснаваў фонд «Mochnarte». Фонд прапаноўвае рэзідэнцыі для мастакоў і сустрэчы ў прыгожай вёсцы Махнатае непадалёк мяжы з Беларуссю.

У вёсцы захавалася традыцыйная архітэктура, створаная беларускай нацыянальнай меншасцю. Ёсць таксама ўмовы для творчай працы ў гармоніі з прыродай. Нагодаю для сустрэчы ў Махнатым стала прэзентацыя арт-кнігі беларускай візуальнай мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай «Дзе твой твар» і ейнай творчасці.

Паглядзіце рэпартаж з цыклу «Лета ў «Аб’ектыве», каб даведацца больш.