Лукашэнка пакідае сабе людзей, не здольных на складаныя схемы


У Шклове мужчына падпаліў сябе разам з міліцыянтам. Лукашэнка ўзнагародзіў супрацоўнікаў КДБ за спецаперацыю. На Берасцейшчыне пачалі пісаць, як беларусам кепска жывецца ў Польшчы. Пра гэта ды іншае разважалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Ян Бабіцкі, рэдактар «Белсату»:

  • У 1937 годзе такія ж гопнікі, як і цяпер, забілі маіх прадзядулю і прабабулю
  • Мы ўжо не аднойчы бачылі, калі міліцыянты, замест таго каб затрымаць чалавека, яго забівалі, бо не маглі справіцца
  • Шмат каму з «праваахоўнікаў» прыемна рабіць балюча іншым

Вольга Быкоўская, журналістка:

  • Відавочна, што рост злачыннасці ў Беларусі ёсць
  • Лукашэнка бачыць беларусаў як асабістых прыгонных сялянаў
  • Лукашэнка ўсё не можа ніяк выйсці з Савецкага Саюзу, бо ён сам яго прадукт

Аляксей Жукаў, намеснік галоўнага рэдактара @REFORM BY:

  • У нас ёсць традыцыя ператвараць у вялікія злачынствы дробныя крадзяжы
  • Лукашэнка пакідае вакол сябе людзей, не здольных на нейкія складаныя схемы
  • Цяпер прапаганда дзеіць больш тонка, чымся ў час Савецкага Саюзу

Калаж з фота: Sergei Guneyev / TASS / Forum; Sergei Sheleg / TASS / Forum