У Шклове мужчына падпаліў сябе разам з міліцыянтам. Лукашэнка ўзнагародзіў супрацоўнікаў КДБ за спецаперацыю. На Берасцейшчыне пачалі пісаць, як беларусам кепска жывецца ў Польшчы. Пра гэта ды іншае разважалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».
Ян Бабіцкі, рэдактар «Белсату»:
- У 1937 годзе такія ж гопнікі, як і цяпер, забілі маіх прадзядулю і прабабулю
- Мы ўжо не аднойчы бачылі, калі міліцыянты, замест таго каб затрымаць чалавека, яго забівалі, бо не маглі справіцца
- Шмат каму з «праваахоўнікаў» прыемна рабіць балюча іншым
Вольга Быкоўская, журналістка:
- Відавочна, што рост злачыннасці ў Беларусі ёсць
- Лукашэнка бачыць беларусаў як асабістых прыгонных сялянаў
- Лукашэнка ўсё не можа ніяк выйсці з Савецкага Саюзу, бо ён сам яго прадукт
Аляксей Жукаў, намеснік галоўнага рэдактара @REFORM BY:
- У нас ёсць традыцыя ператвараць у вялікія злачынствы дробныя крадзяжы
- Лукашэнка пакідае вакол сябе людзей, не здольных на нейкія складаныя схемы
- Цяпер прапаганда дзеіць больш тонка, чымся ў час Савецкага Саюзу
Калаж з фота: Sergei Guneyev / TASS / Forum; Sergei Sheleg / TASS / Forum