Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»


Навошта Лукашэнка збірае так званае народнае апалчэнне, супраць каго яно рыхтуецца ваяваць? Як можа выглядаць баяздольнасць беларускага войска? Ці могуць мець поспех спробы афіцыйнага Менску націснуць на гуманітарную тэму і арганізаваць торг вакол даставак украінскага збожжа?

Гэтыя ды іншыя пытанні разам з Віталём Цыганковым абмяркоўваў аглядальнік праекту Reform.by i iSANS Аляксандр Атрошчанкаў.

Пэўныя думкі, выказаныя Аляксандрам Атрошчанкавым у часе «Размовы»:

  • У Беларусі міліцыі больш за войска, якое тут апалчэнне?
  • Паляўнічыя добра сябе зарэкамендоўваюць на вайне
  • За тое, што пытанне вайны супраць Украіны з’явілася на парадку дня, варта падзякаваць Лукашэнку
  • Ва Украіне ніхто не скажа, што баіцца Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь
  • Калі нават 10% зерня не паступіць на рынак, гэта можа каштаваць мільёнаў жыццяў

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: CHINGIS KONDAROV / Reuters / Forum; president.gov.by; Yelena Afonina / TASS / Forum