Мабільных аператараў абавязалі «зліваць» звесткі пра кліентаў. Вечаровы эфір за 5 красавіка


Галоўныя тэмы выдання: 

  • Лукашэнка хоча зменшыць колькасць банкаў, бо не хапае працаўнікоў у сельскай гаспадарцы. А мабільных аператараў абавязалі «зліваць» звесткі пра кліентаў, якія афармляюць растэрміноўкі. Госць студыі – прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч
  • BELPOL: МАЗы гараць праз санкцыі. Лукашэнка публічна адмаўляе праблему, але загадаў правесці таемнае ад грамадства расследаванне. Запісаны каментар Уладзіміра Жыгара
  • Палітвязні Беларусі: стаматолаг-артапед Аляксандр Дураеў
  • Праваабаронцы прэзентавалі даклад пра пераслед за экстрэмізм, а ў Беларусі адправілі ў турму пенсіянерку, якая рабіла законныя грашовыя пераводы палітвязням. Госць студыі – юрыст ПЦ «Вясна» Павел Сапелка
  • Навіны рэгіёнаў
  • Агляд матэрыялаў старонкі «Белсату»
  • Рада правоў чалавека ААН на год падоўжыла мандат спавяшчальніцы ААН аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн
  • Навіны замежжа
  • У Беларусі – новы каталіцкі біскуп, ксёндз Уладзімір Гуляй. Што пра яго вядома? Госць эфіру – каталіцкі журналіст з Ліды Арцём Ткачук
  • Лукашэнка вырашыў прыпыніць удзел Беларусі ў Дамове аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Запісаныя каментары: экс-спікер Генштабу ЗСУ Уладзіслаў Селязнёў і кіраўнік праграмаў бяспекі Цэнтру глабалістыкі «Стратэгія ХХІ» Паўло Лакійчук
  • Выстава «Распазнаванне паводле колеру» у Варшаве. Мастачка Даша Бубен праз фарбы і колеры распавядае досвед перажывання беларускіх падзеяў за апошнія чатыры гады
  • Навіны дня ў скароце

Фота: АВ / Белсат