Ганаровага беларускага консула ў Швейцарыі хочуць адклікаць за супрацу з Лукашэнкам


Як беларусы за мяжою працягваюць змаганне за палітвязняў. Падрабязней – у праграме «Беларускі свет»:

У Швейцарыі з восені 2020 года штомесяц ладзяцца акцыі падтрымання беларускіх палітвязняў. Гэта стала традыцыяй, калі за кратамі апынулася беларуска са швейцарскім грамадзянствам Наталля Хершэ.

«Мы звярнуліся да міністра замежных справаў Швейцарыі з патрабаваннем адклікаць рэгістрацыю ганаровага консула Аляксандра Байлера за супрацу з рэжымам Лукашэнкі. Але атрымалі адпіску. Нам сапраўды не стае выразнай пазіцыі міністра замежных справаў у Швейцарыі».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускаю моваю навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляскім адзначае 80-годдзе.

belsat.eu