Купалаўцы прысвяцілі верш беларускім жанчынам


Беларускія акторы павіншавалі беларусак з надыходам вясны.

Адмыслова да Міжнароднага жаночага дня былыя акторы Купалаўскага тэатру прачыталі верш «Выйдзі», напісаны Янкам Купалам у 1912 годзе.

Паэт звяртаўся ў творы да персаніфікаванага вобразу Айчыны:

Устань ты, старонка, родная маці!

Годзе зімовага рабскага сну,

Годзе табе ўжо слёзна ўздыхаці, –

Выйдзі на поле, на сенажаці,

Выйдзі спаткаці вясну!

Вобраз вясны ў паэзіі Купалы – гэта сімвал вызвалення і адраджэння, веры і надзеі. Пясняр быў перакананы, што Беларусь дачакаецца шчаслівай і вольнай будучыні. Каб спадзяванні паэта спраўдзіліся, шмат высілкаў і намаганняў прыклалі менавіта беларускія жанчыны.

Вершы
І лекар, і праграміст, і будаўнік… Усіх разам нас яднае беларуская мова
2021.02.21 09:05

Былыя акторы Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы, звольненыя ўладамі за сваю грамадзянскую пазіцыю, у эфіры нашага тэлеканалу па-новаму пераасэнсоўваюць паэтычную класіку ў праекце «Вершы».