Беларус нелегальна мінуў мяжу і адкрыў карчму ў духу паўстанцаў 1863 года


Новая беларуская лакацыя: «Карчма 1863. З прагай да волі» – установа ў цэнтры Вільні. Падрабязней – у праграме «Беларускі свет».

Асноўная адметнасць культавага месца – прыналежнасць да вялікіх людзей і маштабных гістарычных падзеяў: у гэтым будынку жылі і збіраліся на сходкі паўстанцы – паплечнікі Кастуся Каліноўскага.

Цяпер тут збіраюцца паўстанцы нашага часу: удзельнікі падзеяў 2020 года, ваяры палка Кастуся Каліноўскага, аматары гісторыі і людзі свабоды з Літвы, Польшчы, Францыі, Нямеччыны ды іншых краінаў.

Прыняў выклік часу і стварыў беларускае месца ў Вільні «паўстанец-2020», былы менскі актор, а цяпер рэстаратар Ілля Ясінскі.

«Калі спусціліся ў сутарэнні, уладальнік месца між іншага сказаў: «А тут, дарэчы, ваш Каліноўскі праходзіў». Пакрысе пачалі збіраць інфармацыю і выявілася, што сапраўды».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларуска з Ашкелёну пра вайну ў Ізраілі
  • «Ян Тарасевіч, забыты кампазітар» 

belsat.eu