Філосафы і фільммэйкеры пра жаночы супраціў


На расейскай мове выйшла кніга «У рэвалюцыі жаночы твар», якая ўважліва прэпаруе, што ж адбылося з нашым грамадствам тады, у 2020-м. Размаўляем з аўтаркай кнігі філосафкай Вольгай Шпарагай, што з тых здабыткаў усё яшчэ з намі і як праз куплю кнігі дапамагчы палітвязням.

Ролю жанчын у беларускім супраціве таксама закранае ізраільская журналістка, арабістка і палітычная дзяячка Ксенія Святлова ў фільме «Жанчыны, якія неслі кветкі». Яго прэм’ера адбудзецца ў Тэль-Авіве, а пасля на онлайн-пляцоўках карціна стане даступнай для беларускага гледача.

Таксама згадваем багіню сусветнага кінематографу Моніку Віцці, якая памерла на гэтым тыдні ва ўзросце дзевяноста гадоў.