Масоны. Міфы і праўда. Чаму расейцы не прызнаюць беларускіх ложаў? Тлумачым на катах


Масоны: дзе міфы і праўда? Таемны ордэн вольных муляраў прыйшоў у Беларусь у 1770 годзе. Як гісторыя масонаў паўплывала на нас? Чаму сёння расейцы не прызнаюць беларускіх ложаў і шапачкі з фольгі тут не дапамогуць? Новыя «Вусы Скарыны»

Hавiны
«Жыдамасоны» і патрыятычны імпэт
2015.05.16 18:03

Міфічная гісторыя ордэну масонаў звязаная з святыняю Саламона або ордэнам тампліераў, але першая ложа вольных муляраў афіцыйна была запачаткаваная ў Лондане ў 1717 годзе. У Беларусі ж першая масонская ложа – «Геркулес у калысцы» – паўстала ў Магілёве ў 1770 годзе. Не зважаючы на тое, што масоны ставяць на мэце найперш уласнае самаўдасканаленне, вакол іх да сёння захоўваецца вялікая колькасць міфаў, у тым ліку і пра ролю ў гісторыі Беларусі. У пытанні разбіраўся Цімох Акудовіч разам з коцікамі ў праграме «Вусы Скарыны».

Intermarium
Як масоны за Беларусь змагаліся
2021.01.17 22:54

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.