Эксклюзіў. Экс-вагнэравец: Нам выдалі беларускія пашпарты


У праграме «План: Б» былы вагнэравец – пра «кухню» ПВК Вагнэра пасля гібелі Прыгожына.

Мы звязаліся з былым байцом Групы Вагнэра, а таксама запрасілі ў студыю ток-шоу «План Б» журналіста цэнтру «Дасье» Дзяніса Караткова і афіцэра запасу арміі Літвы Даруса Антанайціса. Якія заданні Пуціна і Лукашэнкі вагнэраўцы могуць выконваць у краінах Захаду? Як Лукашэнка падтрымаў бунт Прыгожына супраць Крамля і што за гэта будзе дыктатару ў Менску? Што сілавікі Лукашэнкі думаюць пра вагнэраўцаў у Беларусі і ці магчымы канфлікт паміж імі? На гэтыя пытанні адказвалі госці ў чарговым выданні ток-шоу «План: Б».

Баец ПВК Вагнэра Даніла сцвярджае, што ягоным знаёмым ужо выдаюць беларускія пашпарты:

«Ім выдаюць пашпарты. Я камунікую больш як з васьмю асобамі, якія цяпер у складзе ПВК Вагнэра. Гэта мае землякі, мае сябры, у мяне там нават ёсць аднакласнікі. З іхных вуснаў, яны там на вайсковым палігоне, у намётах. Прыехалі работнікі вызначанага кірунку і выдавалі ім пашпарты. І абяцалі далейшае праходжанне службы».

Таксама ў праграме «План: Б»:

  • Валерый Сахашчык думае, што вагнэраўцаў могуць выкарыстоўваць у палітычных забойствах за мяжою
  • Колькі плацяць вагнэраўцам у Беларусі
  • Хто кіруе ПВК Вагнэра ў Беларусі пасля ліквідацыі кіраўніцтва 

Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum

belsat.eu