Ці будзе Пуцін абараняць свайго васала да канца? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Тэмы праграмы:

Святлана Ціханоўская наведала Эстонію. Беларусь цяпер у прыярытэце Рады бяспекі ААН

 

Захоп боінга «Ryanair» з Раманам Пратасевічам на борце стаўся апошняю кропляю, што перапоўніла чашу еўрапейскага цярпення. Як суіснаваць з рэжымам Беларусі? Нашае пытанне будзе прыярытэтным на паседжанні Рады бяспекі ААН. Гэта абяцала Святлане Ціханоўскай прэзідэнтка Эстоніі Керсці Кальюлайд на сустрэчы ў Талліне. Разбіраўся Усевалад Шлыкаў.

Ці Святлана Ціханоўская патрабуе ад Захаду санкцыяў супраць Расеі? Эксклюзіўнае інтэрв’ю.

«Я не адчувала сябе ў бяспецы аніводнага дня з моманту падачы дакументаў на рэгістрацыю», – заявіла Святлана Ціханоўская ў размове з Алінаю Коўшык у Эстоніі.

Два дні Лукашэнкі ў Сочы. Ці будзе Пуцін абараняць свайго васала да канца?

Аляксандр Лукашэнка злятаў з двухдзённым візітам у Сочы, каб трэці раз сёлета сустрэцца з Уладзімірам Пуціным. Што ў Расеі Лукашэнка шукаў гэтым разам? Высвятляла Наста Ільіна.

Арцемій Троіцкі: Беларусам у жніўні 2020 г. трэба было ісці да канца

Чым адрозніваюцца Лукашэнка і Пуцін, ці можна дамовіцца з дыктатарам Беларусі? Інтэрв’ю з расейскім журналістам Арцеміем Троіцкім.

Беларусь – фігура ў шахматах Байдэна з Пуціным. Ці чакаць вялікай здзелкі?

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сустрэнецца з кіраўніком Расеі Уладзімірам Пуціным, каб абмеркаваць у тым ліку і сітуацыю ў Беларусі. Шмат хто спадзяецца на «вялікую здзелку», у якой нашая дзяржава будзе адным з элементаў мазаікі. Матэрыял Змітра Міцкевіча.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.
Калаж з фота: SPUTNIK / Reuters / Forum.