Беларусы здольныя скінуць Лукашэнку сілаю?


Мірныя пратэсты 2020 года не прывялі да падзення рэжыму Лукашэнкі. Але вайна ва Украіне скарэктавала ўнураныя і вонкавыя працэсы.

Чаму навучылі мірныя спробы змяніць уладу? Ці ёсць падставы глядзець у будучыню з аптымізмам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць эксперты і госці ток-шоу «План Б».

«Адзіны сродак, з дапамогай якога ўлада ўтрымліваецца, – гэта сіла, гвалт, якія рэалізуюцца зверху ўніз. Калі гвалт не пачне рухацца знізу ўверх, ніякія змены немагчымыя. Любы мірны пратэст, які нібыта дабіўся перамогі, – гэта хлусня, бо за ім заўсёды стаяў пратэст гіпатэтычна гвалтоўны, баючыся якога, улада ідзе на саступкі», – кажа анархіст, заснавальнік пляцоўкі для дапамогі палітвязням «Dissidentby» Вячаслаў Касінераў.

Беларуская гісторыя ведае прыклады, калі ў вельмі складаных абставінах удавалася рабіць проста немагчымае.

«Беларусь атрымала незалежнасць у 1918 годзе ў такой жа сітуацыі [акупацыі. – Заўвага Belsat.eu]. Першая сусветная вайна, параза. І ў гэты момант Беларусь абвяшчае незалежнасць», – адзначае першы намеснік старшыні «Народнай грамады» Яўген Вільскі.

Таксама ў праграме:

  • Высновы зробленыя. Ці гатовыя беларусы да больш рашучых дзеянняў?
  • Кошт бронекамізэлькі. Якую цану давядзецца заплаціць за незалежнасць Беларусі?
  • Стабільнасці канец. Чаму дасюль адбываюцца палітычныя рэпрэсіі?

Глядзіце ток-шоу «План Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў з функцыяй «Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS і «Android», a таксама ў эфіры «Белсату».

Калаж з фота: nv.ua і president.gov.by