Геапалітычны выбар беларусаў і ўкраінцаў. Захад ці Усход? Усход ці Захад?


Геапалітычны выбар, перад якім аднолькава стаяць і беларусы, і ўкраінцы і які сёння, аднак, прывёў да практычна поўнай залежнасці Беларусі ад Расеі і да ўпэўненага руху Украіны на Захад, хай нават гэткі выбар украінцам даводзіцца адстойваць сёння са зброяй у руках.

Як гэтак здарылася, што, маючы столькі супольнага, сёння абедзве нашыя дзяржавы кіруюцца ў розныя бакі? І наколькі рэальна, каб мы пайшлі супольным шляхам ды яшчэ і насустрач адзін адному? Пра геапалітычны выбар беларусаў і ўкраінцаў – у чарговым выпуску праграмы «Бязвіз/Безвіз» з Тэцянай Іванськай і Валерам Руселікам.