Як блюз-кароль «кінуў» лукашыстаў?


Лідар гурта «Rouble Zone» пасля пераезду ў Бельгію запеў голасам Джоў Кокера і зрабіўся папулярным на ўсе Нідэрланды, падрабязней у праграме «Беларускі свет».

Беларус Алег (Джагер) пераехаў у Бельгію ў самы росквіт сваёй творчай кар’еры – у сярэдзіне 1990-х ягоны гурт «Rouble Zone» быў проста на хвалі поспеху. Тут, у Беларусі, музыкі атрымалі чатыры «Рок-кароны», усе іх ведалі. Але лідар гурта пастанавіў зʼехаць… і зʼехаў.

«Калі стаеш папулярным, палітыка заўсёды спрабуе цябе выкарыстаць. У 1996 годзе праводзілі рэферэндум, і мяне ўпісвалі ў тур у падтрыманне рэферэндуму. Я адмовіўся, і мяне пачалі прыбіраць з тэлепраграмаў. Такі намёк быў, што калі ты не з намі, то ў цябе больш нічога не атрымаецца».

Блюз, джаз і рок, граныя Алегам на радзіме, у Бельгіі выявіліся не такімі папулярнымі, як поп-музыка. Тады Алег перакваліфікаваўся ў кампазітара для бой-бэндаў.

Уласная карʼера музыкі на гэтым не скончылася, дзякуючы ўдзелу ў праграмах накшталт «Голасу» Алег запеў голасам Джоў Кокера.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларуская сямʼя адкрыла салон фіранак у польскай сталіцы
  • Чэмпіён Беларусі вучыць гуляць у хакей там, дзе няма зімы 

Belsat.eu