«Гэта проста смешна!» Зянон Пазняк паказаў, што прапагандысты трымаюць беларусаў за дурняў


Зянон Пазняк падрабязна разабраў спекуляцыі вакол тэмы беларусізацыі, а дакладней – дэрусіфікацыі Беларусі. Ён распавёў, як беларусы могуць пабудаваць нацыянальную дзяржаву, абапіраючыся на ўласны досвед і досвед іншых народаў Еўропы.

Праціўнікі ўвядзення беларускае мовы як адзінае дзяржаўнае ў Беларусі, а таксама проста апаненты Зянона Пазняка выкарыстоўваюць тэзы, якія палітык лічыць маніпуляцыямі, разлічанымі на невуцтва слухачоў. «Навошта Беларусі адмаўляцца ад расейскай мовы як дзяржаўнай? Вунь, у Швейцарыі некалькі дзяржаўных моваў, а якая яна заможная!» – «Пазняк насаджае беларускую мову!» – «Як нацярпеліся беларусы ад гвалтоўнае беларусізацыі ў 1990-я!» – «Пазняк марыць пра моўную паліцыю і забарону гаварыць па-расейску!»

На думку Зянона Пазняка, няма ані тэарэтычных, ані практычных праблемаў для таго, каб пабудаваць у Беларусі нацыянальную дзяржаву з адзінаю дзяржаўнаю моваю, беларускаю. Аб гэтым сведчыць досвед не толькі іншых краінаў, але і самой Беларусі. «Трэба ўключаць галаву», – заклікае палітык.

Якое месца зоймуць розныя мовы ў ідэальнай Беларусі Зянона Пазняка і ў чым абсурднасць страхоццяў, якія гучаць ад праціўнікаў дэрусіфікацыі Беларусі, – у новым выданні праграмы «Мова нанова».

Гэта другая частка інтэрв’ю. У першай частцы вядоўца Віктар Шукеловіч распытаў нашага госця пра стварэнне Беларускае Народнае Рэспублікі.

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.