Якім чынам улада трымае міліцыянтаў пад кантролем? Вечаровы эфір за 4 сакавіка


Галоўныя тэмы выдання: 

  • Дзень міліцыі. Казакевіч кажа, што раскрываюць 100 % злачынстваў. У дзяцей ствараюць пазітыўны вобраз міліцыянта. Лукашэнка запэўнівае, што беларусы цалкам давяраюць міліцыі. Каментуюць журналіст Зміцер Міцкевіч і прадстаўнік ініцыятывы «BELPOL» Уладзімір Жыгар
  • Якім чынам улада трымае міліцыянтаў пад кантролем, чаму працаўнікі не сыходзяць з сістэмы? Тлумачыць праваабаронца Леанід Судаленка
  • Палітвязні Беларусі
  • Беларускія арганізацыі, што падтрымліваюць рэпрэсаваных, аб’ядналіся. Паўстала Служба хуткай гуманітарнай дапамогі. Каментуе сузаснавальнік ініцыятывы «BY_HELP» ды фонду «BYSOL» Аляксей Лявончык
  • Навіны рэгіёнаў
  • Агляд матэрыялаў старонкі «Белсату»
  • Рост беларускай эканомікі запавольваецца. «BEROC» прэзентаваў у Вільні вынікі маніторынгу. Каментар эканаміста Дзмітрыя Крука
  • У Самарскай вобласці Расеі падарвалі чыгуначны мост. Украінская выведка ўзламала сістэмы абароны інфармацыі расейскага абароннага ведамства. Каментуе спікер Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэй Юсаў
  • Візіт Святланы Ціханоўскай у Балгарыю. Госць – Франак Вячорка
  • Навіны замежжа
  • 24 сакавіка да Дня Волі ў Варшаве мае адбыцца шэраг акцыяў ды імпрэзаў: мітынг, шэсце і святочны канцэрт. Каб правесці ўсё гэта, арганізатары абвясцілі збор грошай. Таксама падчас мерапрыемства плануецца збор данатаў для палітвязняў. Госць студыі – суарганізатар Дня Волі ў Варшаве, прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Алег Кулеша
  • Навіны дня ў скароце

Фота: Neman102 / Telegram