Пугач: «J:Морс» выжывае, але дапамогі не просім


Легендарны беларускі гурт «J:Морс» пакінуў краіну. Як кажа фронтмэн: трыгерам быў пачатак вайны ва Украіне. Падрабязней у праграме «Беларускі свет».

Уладзімір Пугач – саліст беларускага гурта «J:Морс», спявак, музыка, аўтар – цяпер жыве і працуе ў Польшчы. Уладзімір расказаў пра ўмовы, у якія трапілі беларускія музыкі ў эміграцыі, пра сваё ўзаемадзеянне з дыяспарай і творчыя планы.

«Як раней не будзе. Калі я з’ехаў, праз месяц-два пачалі прыходзіць да музыкаў. […] Я ніводнага цэнта, ці гроша не ўзяў у якасці гуманітарнай дапамогі. Ёсць людзі, якім значна горш. Тыя ж украінскія ўцекачы. Таму раблю тое, што ўмею, – граю канцэрты».

Як кажа Уладзімір Пугач, беларускія дыяспары ў розных краінах розняцца.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларусы ў Вільні адкрылі сваю бібліятэку, грошы на яе сабралі з падаткаў
  • Майстрыха татуажу з юрыдычнай адукацыяй рэалізоўвае сябе ў Грузіі

belsat.eu