Як Тадэвуш Касцюшка дапамог з’явіцца ЗША. У дзень нараджэння вялікага сына Беларусі


4 лютага 1746 года ў ВКЛ нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка. Ён дапамог з’явіцца ЗША ў вайне за незалежнасць супраць Брытанскай імперыі. А яшчэ заснаваў Ўэст-Пойнт. Амерыканскія прыгоды вялікага сына Беларусі – у новых «Вусах Скарыны».

Вусы Скарыны
Тадэвуш Касцюшка. Вораг Расеі, клятвы якога не зламаў нават Напалеон
2024.01.29 13:30

У мінулым выданні праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам мы распавядалі пра жыццёвы лёс Андрэя Тадэвуша Банавэнтуры Касцюшкі (1746–1817) і ягоную ролю ў гісторыі Беларусі. Сёння гэтае святочнае выданне прысвечанае ролі Касцюшкі ў заснаванні Злучаных Штатаў Амерыкі. Як у нарадзінца Вялікага Княства Літоўскага атрымалася стаць адным з герояў вайны за незалежнасць маладой краіны супраць магутнай Брытанскай імперыі, зрабіцца тварам перамогі пад Саратогай і пабудаваць Ўэст-Пойнт – Вайсковую акадэмію ЗША? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны»!

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.