Бізнес-імперыя Лукашэнкі. Расследаванне «Белсату»


У новым расследаванні «Давайце разбірацца», супольна з інтэрнэт-выданнем naviny.by і расейскім расследавальніцкім парталам «Проект», мы выявілі, як дзяржава пакрывае гіганцкія кантрабандныя плыні і хто атрымлівае ад іх асноўную выгаду.

Беларусь – краіна-кантрабандыстка, вынікае з даследавання міжнароднай аўдытарскай кампаніі KMPG за 2018 год. Яна – асноўны дастаўца нелегальных цыгарэтаў як у Еўразвяз, так і ў Расею. Паводле звестак «Nielsen», нелегальныя цыгарэты з Беларусі займаюць больш за палову (54 %) усяго чорнага тытунёвага расейскага рынку, і гэтая доля расце.

Расследaванні
Адстаўныя сілавікі падмялі кветкавы бізнес
2020.10.29 19:05

Беларуская кантрабанда ў абодва бакі расце прапарцыйна росту розніцы ў цане ў Беларусі і суседніх краінах. У Беларусі самыя нізкія ў Мытным саюзе акцызы на тытунь – удвая ніжэйшыя, чымся ў Расеі. Адпаведна і кошты ўдвая ніжэйшыя, чымся ва ўсходняй суседкі.

«Паколькі ў Беларусі цыгарэты таннейшыя, натуральна, яны пастаўляюцца ў Расею нелегальнымі каналамі і там прадаюцца. […] Асноўныя гульцы-вытворцы – Гарадзенская тытунёвая фабрыка, дзяржаўная, прыватная кампанія «Тытунь-інвест», «Інтэр Табака». Зноў жа структура Аляксея Алексіна, кіраўніка справамі прэзідэнта. І шэраг яшчэ іншых кампаніяў. Большая доля – у гарадзенская кампаніі. У гарадзенскай фабрыкі «Нёман», – разважае эканамічны аглядальнік TUT.by Аляксандр Заяц.

Улады Беларусі сцвярджаюць, што кантрабанда – гэта выключна народны бізнес. Але нашыя крыніцы ў гэтым бізнесе ды на мытні сцвярджаюць, што цяпер народная кантрабанда не перавышае 5 % ад агульнага аб’ёму нелегальнага экспарту цыгарэтаў. А пераважныя бальшыня, з іх словаў, пастаянна ідзе, праз дзяржаўную чыгунку, запакаваная ў грузы найбуйнейшых дзяржаўных экспарцёраў.

«Мы былі на заводзе і сіламі адміністрацыі былі знойдзеныя папяросы, вядзецца нейкае расследаванне. Але трэба разумець, што пакараных да гэтага часу ніякіх няма. Усё быццам перавялі на рабочых, але людзей пазбаўлялі прэміі, такую схему здзейсніць рукамі працоўных не магчыма. Бо трэба мець доступ, каб зрабіць пломбы. У службе бяспекі прадпрыемства працуе шмат былых кадэбэшнікаў, якія маюць кантакт з тымі, хто ў гэтай службе застаецца і хто можа даць «крышу» гэтаму ўсяму працэсу», – адзначае былы работнік «Горадня-Азоту» Юрый Рававы.

У Еўразвязе адзначаюць тэндэнцыю да ўзрастання абʼёмаў кантрабанды з Беларусі, у 2020 годзе толькі літоўцы затрымалі больш за 14 мільёнаў пачкаў кантрабандных цыгарэтаў, а гэта ўдвая больш, як у 2019-м.

Таксама праграме «Давайце разбірацца»:

  • Інструмент кантрабанды – «перарваны транзіт».
  • Як ён функцыянуе? Якія ніці вядуць да Кіраўніцтва справамі прэзідэнта?

Калаж з фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Belsat.eu