«Матулін партызан» – віруснае відэа з маршу, якое распаўсюдзілася ў сацыяльных сетках у жніўні 2020 года. У выніку Юліі Якубоўскай з сынам Герам давялося пакінуць Беларусь. Падрабязней – у праграме «Беларускі свет».
Цяпер Юлія з сынам жывуць у Літве. На радзіме застаўся муж-палітвязень, асуджаны на 5 гадоў.
«Сын вельмі камунікабельны, адкрыты, канечне, вельмі сумуе па тату. Кепска бывае, часам расплачацца. Засмучваецца, канечне, і ўсё: «Мой татачка. Калі ён ужо выйдзе? Мы з ім то, мы з ім гэта…» Чакае яго, сумуе. Памятае нейкія дробныя моманты: што тата любіць, а гэта – яго любімая песня».
Юля актыўна ўдзельнічае ва ўсіх ініцыятывах і мерапрыемствах валанцёрскай арганізацыі «Razam», ладзіць гарбатныя цырымоніі для беларусаў, дапамагае ствараць свята для дзяцей.
«У Беларусі ў нас быў гарбатны клуб, мы былі першыя, хто прывёз гэтую культуру ў Беларусь. Таму гарбата – гэта мой сябар, мая медытацыя. Я магу сабе дазволіць нічога не рабіць, але піць гарбату ў гэты момант. Раней я прачыналася а шостай раніцы, таму што я хацела пачаць дзень з самага прыемнага».
Асабліва цёплымі і ўтульнымі атрымаліся Каляды, дзе кожны маленькі беларус змог загадаць сваё самае шчырае жаданне.
Таксама ў праграме «Беларускі свет»:
Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» у аўторкі а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.