Вячорка: Рэвалюцыя не скончыцца з сыходам Лукашэнкі


Святлана Ціханоўская ўжо другі год запар уваходзіць у спіс 25 самых уплывовых жанчын свету – паводле версіі выдання «Financial Times». Пры гэтым лідарка дэмакратычнай Беларусі змешчаная ў раздзеле «Героі». Паводле выдання, Святлана Ціханоўская «нават у выгнанні застаецца сімвалам сілы і надзеі для беларусаў».

Пра надзею для беларусаў і пра імідж Беларусі ў свеце разам з Валерам Руселікам разважаў старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Некаторыя ідэі, агучаныя Франакам Вячоркам у часе праграмы:

  • Кожны беларускі палітвязень мог быць на месцы Святланы Ціханоўскай у спісе 100 самых уплывовых людзей
  • Беларусы адкрылі Еўропе новую якасць змагання за свабоду
  • 2021 год запомніцца цярплівасцю і настойлівасцю беларусаў, мы сказалі свету: «Мы ёсць, мы беларусы, і мы нікуды не сыдзем»
  • У Беларусі летась адбылося сутыкненне цывілізацыяў: Новая Беларусь выцясняе ўсё савецкае
  • У нямецкай версіі «Amazon» на запыт «сцяг рэвалюцыі» пошук выдае бел-чырвона-белы сцяг

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».