Сцэнары вызвалення Беларусі. Ці ўдасца Лукашэнку выкруціцца гэтым разам?


Мабілізацыя ў Расеі, пагрозы Пуціна ўжыць ядравую зброю, новыя актыўнасці на беларуска-ўкраінскай мяжы. Новыя нечаканыя падзеі ў Беларусі могуць адбыцца заўтра, праз некалькі тыдняў, праз некалькі месяцаў. Якія шанцы ў Лукашэнкі ўтрымаць уладу гэтым разам? Глядзіце ў ток-шоу «План: Б» з Яўгенам Валошыным. Эксперты ў студыі – прадстаўнік НАУ ў пытанні стратэгічнага планавання, прадстаўнік Каардынацыйнай рады Валер Мацкевіч і заснавальніца арганізацыі «Дапамога» Наталля Калегава.

У беларускай палітычнай прасторы, імаверна, разгортваецца беспрэцэдэнтная барацьба за ўладу. Выглядае, што рэжым ужо не маналітны. Лукашэнка запэўнівае сакратара дзяржбяспекі Вальфовіча ў сваёй адданасці краіне. Напэўна, трымаючы дулю ў кішэні, бо Вальфовіча лічаць чалавекам Крамля. А шмат якія аналітыкі кажуць, што адзін са сцэнароў Крамля – ліквідацыя Лукашэнкі, калі той будзе супрацьстаяць канчатковай акупацыі Беларусі. Ні Захад, ні Украіна заступацца за сённяшняга кіраўніка РБ не стануць.

План: Б
Ворагі Лукашэнкі – пад ягоным крылом. Радыкальны план дэмсілаў
2022.09.12 19:02

Дзе Лукашэнку шукаць ратунку? Чаму ён і ягоныя прапагандысты маўчаць наконт рэферэндуму на акупаваных тэрыторыях? Ці варта шукаць кампрамісаў з рэжымам? Чаму за Кабінетам Ціханоўскай няма сілы і хто мог бы аб’яднаць беларусаў? А таксама эксклюзіўная інфармацыя пра стварэнне прадстаўнічага органу дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці на базе Каардынацыйнай рады – у відэа.

belsat.eu