Для расейскіх турыстаў Беларусь – запаведнік «саўка». Як змагацца са стэрэатыпамі?


Новае выданне ток-шоу «План: Б» са Змітром Міцкевічам і Вольгаю Старасцінаю прысвечанае турыстычнаму патэнцыялу Беларусі.

Хто ездзіць адпачываць у Беларусь? Навошта расейцы наведваюць Беларусь? Ці трэба цяпер запрашаць замежнікаў у Сінявокую? Што рабіць са спадчынаю «саўка» і лукашызму? Як зрабіць прывабным агратрэш? А таксама — як КДБ вярбуе замежных турыстаў?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукаюць удзельнікі чарговага выдання ток-шоу «План: Б»: арганізатар турыстычных маршрутаў з Польшчы ў Беларусь Яўген Скрабутан, былы ўладальнік карчмы «Будзьма» Васіль Пракоф’еў, экскурсавод Вольга Абразцова, падарожнік, блогер і журналіст Аляксандр Гойшык.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu