Пуціна турбуе Лукашэнкава неадэкватнасць


Пра што размаўлялі ўчора па тэлефоне Пуцін і Лукашэнка? Чаму лукашыстам зручней атрымліваць грошы ад Расеі, чым ад Захаду? Ці згадзілася б салістка Вялікага тэатру выступіць на адкрыцці віннай крамы? Чаму ў рэжыму засталіся толькі дрэнныя развязанні для важных праблемаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні шукалі адказаў удзельнікі праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гэтым разам гасцямі праграмы былі культуролаг, публіцыст і медыяаналітык Максім Жбанкоў, сябра Прэзідыуму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова, а таксама рэдактар праекту «Вот так» Ян Маравіцкі.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Вольга Кавалькова

  • Пуціну і Лукашэнку няма аб чым размаўляць, а нейкую дзейнасць паказваць трэба
  • Пуціну ў сувязі з санкцыямі нявыгадна падтрымліваць Лукашэнку, і ён не будзе выдзяляць на гэта грошай
  • Віктар Бабарыка задаў грамадству вельмі высокую культурную і інтэлектуальную планку

Максім Жбанкоў

  • Праграмы «Усходняга партнёрства» не былі прыярытэтнымі для нізавога кіраўніцтва Беларусі
  • Сістэма ўспрымае недзяржаўныя культуру, адукацыю, медыі як крыніцу нестабільнасці
  • Дзяржаўная культура можа існаваць толькі ў рэжыме сэрвіснага абслугоўвання, якое не прадугледжвае свабоды творчасці

Ян Маравіцкі

  • Лукашэнка хоча прадэманстраваць Пуціну, што ён свой і па-ранейшаму гатовы гарантаваць стабільнасць
  • Афіцыйныя Масква і Менск нагадваюць клубок змеяў, якія цалуюцца
  • Расейскі аўтарытарны рэжым больш разнастайны, чым беларускі

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».