«Людзі бягуць з Беларусі»: шэлтар у Вроцлаве


Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца, і шмат нашых суайчыннікаў вымушаныя ратавацца ўцёкамі за мяжу. Для дапамогі ім фонд «BY_help» заснаваў шэлтар у Вроцлаве, пра які апавялі валанцёры Вольга Паўлава і Максім Сілюк.

«Некалькіх маіх герояў з Вроцлава аб’яднала новая файная навіна – стварэнне шэлтару ў Вроцлаве. Гэта пляцоўка для аб’яднання беларусаў і тых, хто мае патрэбу ў рэабілітацыі, для палітзняволеных і рэпрэсаваных беларусаў», – адзначае Валярына, вядоўца праграмы «Беларус беларусу».

Hавiны
У Вроцлаве адкрыўся шэлтар для беларускіх палітвязняў і іхных сем’яў
2024.03.13 09:43

Былы палітычны вязень і адзін з першых рэйкавых партызанаў Максім Сілюк знаёміць нас з шэлтарам і апавядае пра ўласныя патрэбы: гэта бялізна, ежа, побытавыя рэчы. І тэхніка для беларусаў, якія трапляюць сюды, звычайна не маючы нічога.

Паводле Вольгі Паўлавай, беларусы маюць магчымасць прайсці тут двухмесячную рэабілітацыю, пры магчымасці ім дапамагаюць знайсці працу.

Кіраўнік суполкі «Беларусы Вроцлава» Ян апавёў, як заснавалі шэлтар і як для яго сабралі першую дапамогу за кошт падаткаў… беларусаў. Аднак у дапамозе – найперш фінансавай – заўсёды існуе патрэба, бо прыток людзей у шэлтар, дзе іх можа быць ад 4 да 15, не спыняецца. Калі вы хочаце дапамагчы беларускаму шэлтару ў Вроцлаве грашыма:

Santander Bank Polska S.A.

IBAN: PL96 1090 2499 0000 0001 4782 6382

Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności

Таксама шэлтару патрэбная любая магчымая дапамога.

Вольга Паўлава, каардынатарка Святланы Ціханоўскай у Менску ў 2020 годзе і былая актывістка «Краіны для жыцця», шукае працу ў ІТ-галіне. Імаверна, вы зможаце ў гэтым дапамагчы жанчыне, якая сама выхоўвае сына.

Ляксей Лявончык, сузаснавальнік фонду «BY_help», падзяліўся планамі адкрыць шэлтар у Тбілісі, а таксама месцы часовага перабывання ў Вільні для беларусаў. Падрабязней пра шэлтар у Вроцлаве глядзіце ў новым выданні праграмы «Беларус беларусу».

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.