Лукашэнка – такі самы, як Рамзан Кадыраў


Чаму значная частка расейцаў падтрымлівае вайну супраць Украіны і гэтую падтрымку не змяняюць нават сведчанні пра зверствы расейскай арміі? Як варта ставіцца да жадання адмяніць расейскую культуру і ці нясе гэтая культура адказнасць за шавінізм і мілітарызм расейскага грамадства? Чаму беларусы, нягледзячы на інтэграцыю з Расеяй і панаванне расейскіх СМІ, усё ж застаюцца антываеннай нацыяй і ці паспрыяла гэтаму беларуская антываенная літаратура?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў абмяркоўваў з беларускай пісьменніцай, лаўрэатам прэміі Гедройца Святланай Курс.

Пэўныя думкі, што выказала Святлана Курс у часе «Размовы»:

  • Расейцы хочуць, каб украінскае жыццё нічога не каштавала, каб іх было не шкада
  • Беларусаў расейцы хочуць бачыць бульбянымі чалавечкамі
  • Расейцы адкрыта пішуць, што «хохлов надо наказать»
  • Верка Сярдзючка добра патрапляла ў расейскі стэрэатып аб украінцах
  • Расея заўжды хацела выпусціць кроў з Украіны
  • Усе сексуальныя сны і палюцыі расейскай культуры скіраваныя на ЗША
  • Не ведаю, распадзецца Расея ці не, але яна можа стаць сапраўднай федэрацыяй
  • У Беларусі ніхто не пойдзе забіваць украінцаў па ўласнай волі