У Беларусь завезлі муляжы ядравай зброі?


Лукашэнка заявіў: «Мы рыхтуемся да вайны». І пагражае NATO. Валер Сахашчык і Павел Латушка кажуць, што гэтак і папярэджваюць пра бліцкрыг. Ці блеф гэта? І чаму ёсць меркаванне, што ў Беларусь завезлі муляжы ядравай зброі? Быкоўскі і Сіўчык. Новы «Двубой».

Палітык Вячаслаў Сіўчык згадвае, што пра пагрозу вайны рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна з іншымі краінамі дэмакратычныя сілы папярэджваюць ужо некалькі дзясяткаў гадоў. Гэта асабліва падкрэслівалася падчас супольных вайсковых вучэнняў, мэтай якіх было трэнаванне баявых дзеянняў з краінамі NATO. Але сённяшнія заявы Лукашэнкі, паводле Сіўчыка, больш нагадваюць інфармацыйную кампанію, бо самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі «зноў змагаецца за сваю пасаду».

Аналітыка
«Мілітарысцкая ліхаманка Лукашэнкі». Да чаго рыхтуецца беларускае войска і ці адкрые Расея другі фронт
2024.03.26 16:58

Аналітык Паўлюк Быкоўскі спасылаецца на Мюнхенскую канферэнцыю бяспекі, якая ладзілася ў лютым 2024 года, і адзначае, што NATO сапраўды разглядае магчымасць ваеннага канфлікту, але не ў гэтым годзе, а ў перспектыве трох-пяці наступных гадоў. У той жа час нельга блытаць вышэйшы тон у рыторыцы на тэму вайны з сапраўднай падрыхтоўкай да яе.

Журналіст Тарас Беразавец лічыць падобныя заявы «спробамі ўвесці ў зман», у той жа час яны накіраваныя на ўласна расейскую аўдыторыю, а не на Захад: «Нанясенне падобнага ўдару ёсць фэйкам. Гэта не рэалістычна».

Але, як тлумачыць Паўлюк Быкоўскі, Крэмль зацікаўлены ў тым, каб вайна ва Украіне працягвалася, што гарантуе яму захаванне ўлады. Аднак і «экспарт канфлікту» ў іншыя краіны, а таксама хаос з гэтай нагоды ў суседзяў выгадныя кіраўніцтву Расеі.

Hавiны
Сахашчык заявіў, што Расея і Беларусь распрацоўваюць планы «бліцкрыгу на Вільню»
2024.03.24 20:35

Але чаму ў гэтай сітуацыі менавіта Лукашэнка выглядае як той, хто пераацэньвае свае здольнасці і хто трапіць у безвыходнае становішча? І да чаго варта рыхтавацца беларусам? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы:

  • Вячаслаў Сіўчык, лідар руху «Разам»
  • Паўлюк Быкоўскі, старэйшы аналітык «Media IQ»

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.