Беларуская мова нечакана спатрэбілася паляку падчас вайны ва Украіне


У першыя дні расейскага ўварвання ва Украіну, калі ў Польшчу пачалі прыбываць уцекачы, вельмі не ставала перакладнікаў. Пра гэта даведаўся наш госць Міхал Равіцкі і запрапанаваў сваю дапамогу.

Міхал Равіцкі – праграміст. Калі ён сказаў шэфу, што хацеў бы папрацаваць валанцёрам, каб дапамагчы ўцекачам з Украіны, той дазволіў яму прысвячаць гэтаму адзін працоўны дзень, за які ён таксама атрымлівае заробак.

Гэтак Міхал уратаваў хворага на рак. Той жыў у Васількове і мусіў рабіць аперацыю ў Кіеве, але ўварванне расейскіх войскаў гэтаму перашкодзіла. Ён здолеў дабрацца да Польшчы, а Міхал дапамог паразумецца з польскім лекарам.

«Калі б я не размаўляў на беларускай мове, я б не змог дапамагчы гэтым украінцам, – кажа Міхал. – Мне было б вельмі складана штосьці зразумець, калі б [я размаўляў. – Заўв. «Белсат»] толькі на расейскай мове, а ўсе гэтыя дакументы па-ўкраінску ўвогуле былі б чорнаю магіяй».

Хобі Міхала – падарожжы аўтаспынам. Напрыклад, ён праехаў ад Варшавы ажно да Шанхаю!

Чаму Міхал захацеў вывучыць беларускую мову? Як яму ўдаецца не заблытацца ва ўкраінскай, беларускай і расейскай мовах? Што яго ўразіла ў беларусах, акрамя веры ў гаючую сілу алоэ? Чым скончыўся эксперымент Міхала, калі ён казаў беларусам, што валодае толькі беларускаю моваю, а па-расейску не разумее? Чаго ён марна баяўся ў працы валанцёрам?

У граматычнай частцы пагаворым, як пачаў змяняцца сэнс вядомае прыказкі «мая хата скраю».

Перапынак – рас. перерыв

Імкненне – рас. стремление

Аўтаспын = аўтастоп

Гурт – рас. группа

Параіць – рас. посоветовать

Працягваць – рас. продолжать

Пераадолець – рас. преодолеть

Выгляд – рас. вид

Змусіць – рас. заставить

Блытаць – рас. путать

Атрымлівацца – рас. получаться

Стварыць – рас. создать

Колькасць – рас. количество

Распаўсюд – рас. распространение

Уражваць – рас. впечатлять

Іншы – рас. другой

Альяс = алоэ

Скура – рас. кожа

Далучыцца – рас. присоединиться

Уцякаць = збягаць

Хвароба – рас. болезнь

Хвалявацца – рас. волноваться

Кепскі = дрэнны – рас. плохой

Слушна = правільна

Лекар = доктар

Чарга – рас. очередь

Прынамсі – рас. по крайней мере

Выкарыстаць – рас. использовать

Карысна – рас. полезно

Трымацца – рас. держаться

Абставіны – рас. обстоятельства

Будынак – рас. здание

Патрапіць – рас. попасть

Жоўцевы пухір – рас. желчный пузырь

Веданне – рас. знание

У патрэбе – рас. в нужде

Палёгка – рас. облегчение

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю а 18:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.