Беларуская цэнзура ўзялася за дзіцячыя казкі. Сатырычнае шоу


Чыноўнікі перадухілілі ідэалагічную дыверсію ў тэатры, дзе хацелі паставіць шкодныя казкі, а ў студыю «Хай так TV» завітаў ветэран розных цікавых ініцыятываў Севярын Квяткоўскі.

  • Чыноўнікі перапісалі казку пра рэпку
  • Нават цвіль цікавейшая за навіны ад МУС
  • «Толькі не валіце…» Чыноўнікі прынялі экзамен
  • Як дзяржава будзе бараніць прапагандыстаў
  • Чым мераюцца сілавікі
  • Севярын Квяткоўскі распавядае пра сябе, свой жарт са сцягам 1995 года, які выйшаў з-пад кантролю, пра тое, ці шкадуе, што не даў пад азадак Жырыноўскаму, пра сваю бабулю (ці то татарку, ці то казачку), якая пашыла яму нацыянальны сцяг на канцэрт гурту «Кіно», а таксама пра адчуванне свабоды ў клубе «Рэзервацыя»

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:25 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.