Чалы: Эканамічная паніка зрыне рэжым


Беларусь у пэўнай ступені таксама бярэ ўдзел у вайне Расеі супраць Украіны, прынамсі пакуль з нашай тэрыторыі на Украіну ляцяць ракеты. Як эканамічна Беларусь заплаціць за агрэсію Расеі супраць нашага суседа, разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

На рынках – паніка, найперш на валютным і фінансавым. Якая там карціна, распавядае эканаміст Сяргей Чалы:

«Поўная паніка. Далей, я думаю, яна будзе працягвацца. Вельмі шмат фактараў для гэтага. Насамрэч я бачыў расейскі рынак у самыя страшныя часы дэфолту 1998 года. Я не бачыў ніколі такога падзення за адзін дзень, калі 40–45 %, 70 % «Сбербанк», напрыклад, падаў. Індэкс РТС, які лічыцца ў доларах, упаў на 50 % за дзень. Катастрофа, вядома. Гандляванні спыняліся некалькі разоў. Прычым насамрэч продаж ішоў па ўсіх рынках».

Гэта паўнавартасная эканамічная вайна, проста санкцыямі гэта нельга назваць. Прычым выглядае, што Расея рыхтавалася да такога стану рэчаў, назапашваючы золата, а Беларусь – не.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Чым пагражае адключэнне SWIFT$
  • Не будзе замежных камплектавальных: час росквіту «Інтэгралу»?

Belsat.eu