Беларускія добраахвотнікі ратуюць гонар Беларусі. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Беларускія добраахвотнікі, якія абараняюць Украіну, ратуюць гонар беларускага народу, бо Лукашэнка здрадліва ўбіў нож у спіну Украіне. Ці менскі васал Крамля ўваб’е сякеру? Як можа скончыцца агрэсія Пуціна супраць украінцаў? Пра гэта мы распавядзём у «Прасвеце» з Сяргеем Пелясою.

Ці пашле Лукашэнка беларускіх вайскоўцаў забіваць украінцаў?

Пра магчымыя сцэнары вайсковага канфлікту з удзелам Беларусі распавядзе Вольга Міцкевіч.

Беларускія добраахвотнікі са зброяй у руках абараняюць Украіну

У нашым эксклюзіўным матэрыяле з Украіны ваяры распавядуць, чаму яны сталі плячом у плячо з украінскім вайскоўцамі. Антось Цялежнікаў і Святлана Аўчарова.

Тыдзень украінцы абараняюцца ад пуцінскай агрэсіі

Маскоўскі бліцкрыг не атрымаўся, украінцы абараняюцца зацята. Сюжэт Надзеі Бельскай.

Сцэнары завяршэння агрэсіі Пуціна супраць Украіны. Які найбольш рэалістычны?

Інтэрв’ю з Войцехам Каноньчукам, намеснікам дырэктара Цэнтру ўсходніх даследаванняў у Варшаве. Гэта ўрадавы інстытут, што аналізуе палітыку на ўсход ад Польшчы.

Расейцы ракетамі абстрэльваюць жылыя дамы. Відэа з г. Васількава

Расейскія войскі абстрэльваюць грамадзянскія будынкі і насельніцтва з цяжкой зброі. Паводле афіцыйных звестак, за першы тыдзень вайны маскоўскія агрэсары забілі дзве тысячы мірнага насельніцтва Украіны. Як выглядае горад Васількіў пад Кіевам пасля таго, як расейскага ракета трапіла ў жылы пяціпавярховік? У матэрыяле нашага ваеннага карэспандэнта Сяргея Марчыка.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:40. Падпісвайцеся на «ПраСвет» у профілях у Facebook і «Одноклассниках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: Антось Цялежнікаў