Пуцін і яго двайнік давялі Лукашэнку да непрытомнасці! Сатырычнае шоу


У новым выданні праграмы «Вечаровы шпіль»:

  • Скажы-ка, Воланд, бо нездарма Масква ахоплена пажарам?
  • «Майстар і Маргарыта» Паглядзі, пакуль не забаранілі!
  • Кейс «Бі-2»: майстры культуры, бяжыце!
  • Канфіскацыя маёмасці «ворагаў народу» і іншых замежных агентаў
  • «Ветэран СВА» атрымаў «нядобрую кватэру» №50 у доме 02-біс па Вялікай Садовай
  • Аперацыя «Бумеранг»: Вашынгтонскі абкам адмяніў «Чебурнет»!
  • Замест Кіева – Таллін за 3 дні!
  • Сяргей Лаўроў паспрачаўся з Валерыем Салаўём!
  • Шайгу падставіў вярхоўнага галоўнакамандуючага!
  • Святая вада і іншыя вадкасці: што выратуе расейскую авіяцыю?
  • У ЗАГС з Zомбі Расейцам дазволяць шлюбы з загінулымі
  • ЦВК: Надзеждзін, мёртвыя душы ёсць? А калі знойдзем?
  • Чэргі за яйкамі змяніліся цісканінай за цукрам!
  • Чушпан, галасуй за Пахана! Перадвыбарчую кампанію Пуціна ратуюць канкрэтныя бабкі
  • Прычэп, гараж і дзве «Волгі»? Марат Кабаеў раскрытыкаваў зяця!
  • Пуцін і яго двайнік давялі Лукашэнку да непрытомнасці

Аўтар і вядоўца праграмы – Алесь Карніенка.

Скетчы – Марцін Крам і Анатоль Чайкоўскі.

Сатырычнае шоу «Вечаровы шпіль» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: skygrace.ru; Валерий Соловей, РБК Конференции / YouTube; president.gov.by

belsat.eu / ІР