«У акопе ўсё аддаў бы за каву з круасанам!» Гісторыя каліноўца Хмеля


Сваякі Хмеля называюць яго «бандэрам» за далучэнне да ўкраінскага «Правага сектару» ў 2014 годзе. Цяпер ён мінамётчык у палку Каліноўскага і плануе застацца ў частцы да апошняга: да перамогі над Расеяй і вызвалення Беларусі.

Хмель жыве ва Украіне з 2014 года, раней ваяваў у шэрагах «Правага сектару», з пачаткам поўнамаштабнай расейскай агрэсіі далучыўся да палка Каліноўскага.

У баі пад Аляксандраўкай Херсонскай вобласці ваяр быў цяжка паранены мінаю. Разам з ім параніла парамедыка Піражка, які спрабаваў яму дапамагчы. Як кажа Хмель, аглушаны выбухам, працяты страшным болем, ён адчуваў не страх, а крыўду за сваю сям’ю, думаў пра тое, што будзе з жонкаю і дачкою, калі ён памрэ.

Пасля амаль пяці месяцаў лячэння і рэабілітацыі Хмель вярнуўся ў шыхты палка.

Хмель сумуе па сямʼі, але не збіраецца спыняць змагання, бо ўпэўнены ў сваім выбары абараняць Украіну, а потым вызваліць Беларусь.

Чаго найбольш не стае ваярам на перадавой? Як праходзяць баявыя заданні беларускіх жаўнераў? Якім бачыць наш герой уласнае жыццё пасля перамогі? Гэта вы даведаецеся ў новым выданні «Ваяроў», дзе пабачыце і эксклюзіўныя відэа з поля бою з асабістага архіву героя.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.