Як рэжым Лукашэнкі забраў чалавечнасць у беларусаў


Ксёндз Вячаслаў Барок патлумачыў, як рэжым Лукашэнкі пазбавіў беларусаў чалавечнасці ды ўзгадаваў армію сілавікоў і чыноўнікаў, якія сёння падтрымліваюць беззаконне ў Беларусі, і паразважаў, як можна выправіць сітуацыю.

На Дзяды «Мова нанова» пастанавіла сустрэцца з каталіцкім святаром Вячаславам Барком. Ягоныя прамовы вельмі не падабаліся рэжыму Лукашэнкі, і ўлады спрабавалі «элегантна заткнуць рот» ксяндзу. Але святар не адступіўся ад перакананняў і быў вымушаны з’ехаць з Беларусі.

Беларускі свет
«Мне спрабавалі элегантна заткнуць рот»
2021.09.21 19:57

Дзяды – час, калі беларусы згадваюць сваіх продкаў. Ды не толькі згадваюць, але і запрашаюць іх за стол і просяць пра дапамогу ў жыццёвых справах. Як да гэтага ставіцца хрысціянскі святар? Ці можа несмяротная душа вярнуцца да жывых?

Дзяды – гэта не проста сямейнае свята. На думку ксяндза Барка, ушанаванне продкаў і захаванне гістарычнай памяці непасрэдна ўплывае на жыццё беларусаў. Напрыклад, у 1988 г. мітынг – святкаванне Дзядоў стаўся імпульсам для таго, каб абудзілася нацыянальная памяць.

Сведкі. 1980-я
Алесь Бяляцкі пра «Дзяды» 1988: На высотках сядзелі снайперы
2015.11.16 18:33

Якім чынам святкаванне Дзядоў можа зрабіцца лекам ад сённяшніх праблемаў беларусаў? Пагаворым пра Дзяды з ксяндзом Барком.

У граматычнай частцы разбіраемся, як не заблытацца ў шматлікіх сваяках і пазбегчы грувасткіх выразаў, кшталту жонка брата майго мужа.

Ушанаванне – рус. чествование

Вызнаваць – рус. исповедовать

Узгадваць = успамінаць

Пахаваць – рус. похоронить

Спадзяванне – рус. надежда

Вернік – рус. верующий

Лучнасць – рус. единение

Супольнасць – рус. общность

Падкрэслівацца – рус. подчеркиваться

Абмежаванне – рус. ограничение

Заклікаць – рус. призывать

Частавацца – рус. угощаться

Перакананне – рус. убеждение

Могілкі – рус. кладбище

Апрача – рус. кроме

Трывалы – рус. прочный

Злачынца – рус. преступник

Спадкаемца – рус. наследник

Скіроўваць – рус. направлять

Лек – рус. лекарство

Звярніце ўвагу – рус. обратите внимание

Замкнёны – рус. закрытый

Вымалёўваецца – рус. вырисовываться

Наогул – рус. вообще

Здзекавацца – рус. издеваться

Катаваць – рус. пытать

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: Majid Hajiloo / unsplash