Ян Караль Хадкевіч. Творца найвялікшай перамогі Рэчы Паспалітай




Бітва пад Кірхгольмам у 1605 годзе зрабіла гетмана ВКЛ Хадкевіча сусветна вядомым. Ён перамагаў шведаў, абараняў Смаленск, хадзіў на Крэмль, а 9 кастрычніка 1621 года дзякуючы яму бітва пад Хоцінам скончылася перамогаю. Але Хадкевіч яе ўжо не пабачыў.

Ян Караль Хадкевіч уваходзіць у спіс найлепшых палкаводцаў у гісторыі Еўропы. Ён трапіў на першую сваю вайну ў 8-гадовым узросце, удзельнічаў у Лівонскай вайне, задушэнні паўстання Налівайкі і абароне Інфлянтаў ад Швецыі.

27 верасня 1605 года войскі ВКЛ з ім на чале здабылі перамогу над утрая большымі шведскімі войскамі ў бітве пад Кірхгольмам. Хадкевіч затым паспеў паўдзельнічаць у паходах войскаў Рэчы Паспалітай на Маскву ў час смуты і ўвайшоў у гісторыю як пераможца ў найвялікшай бітве ў гісторыі Рэчы Паспалітай – бітве пад Хоцінам супраць Асманскай імперыі. Гэтая бітва доўжылася з 2 верасня да 9 кастрычніка 1621 года.

Падрабязней гісторыю нашага найлепшага палкаводца глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам (і коцікамі).

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.