Офіс Зяленскага працуе супраць Украіны?


Чым могуць абярнуцца публічныя папрокі ўкраінскага істэблішменту на адрас заходніх калегаў? Хто адкажа за карупцыю ва Украіне падчас вайны? Якімі дзеяннямі афіцыйнага Кіева незадаволеныя ў ЗША? І як Беларусі будаваць стасункі з украінскім грамадствам і палітыкумам?

Украінскі публіцыст Паўло Зубюк не здзіўлены з недыпламатычных заяваў украінскага кіраўніцтва і кажа ў праграме, што велізарнай праблемай Украіны (і ў тым ліку ўкраінскіх дыпламатаў) ёсць папулізм.

«Кожны палітык і кожны дыпламат думае таксама пра сваю будучыню, пра тое, што будуць выбары, і кажа тое, што можа выйсці на першыя старонкі газетаў, інтэрнэт-сайтаў, тое, што можа спадабацца большасці, што можа гэтага палітыка маркераваць як вялікага патрыёта і, адпаведна, дапаможа яму ў будучыні заняць добрае месца ў спісе добрай, пераможнай палітычнай сілы», – тлумачыць Паўло Зубюк.

Дырэктар Інстытуту сусветнай палітыкі Яўген Магда тлумачыць недыпламатычныя выказванні ўкраінскіх чыноўнікаў недахопам ведаў пра суседзяў: беларусаў, палякаў ды іншых.

«У іх няма бачання, што суб’ектнасць дзяржавы мае пачынацца з добрасуседскіх адносінаў, і гэта нармальная практыка для Еўропы», – упэўнены адмыслоўца.

Паводле Яўгена Магды, калі выразна не разумець, што вы хочаце сказаць вашым суседзям, то будуць праблемы. Гэтыя праблемы ва Украіне пачаліся ў 1991 годзе, пасля абвешчання незалежнасці. І да 2014 года кіеўская дыпламатыя арыентавалася на Маскву, потым на Вашынгтон, потым на Брусель, а ўсе іншыя краіны былі далей у спісе.

Ці разумеюць самі ўкраінцы праблемы з уласнаю дыпламатыяй? Як украінскія палітыкі размаўляюць у кулуарах? Чаму не ўсе грошы, што даюць Украіне Злучаныя Штаты і Еўропа, ідуць на вайну? Ці зніжаецца цікавасць да вайны ў ЗША і ЕЗ? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце ў чарговым выданні ток-шоу «План: Б» са Змітром Міцкевічам і Вольгай Старасцінай.

Госці студыі: блогер-публіцыст Паўло Зубюк (Украіна), прадстаўнік Каардынацыйнай рады Беларусі Валер Мацкевіч, дырэктар Інстытуту сусветнай палітыкі Яўген Магда, капітан 1-га рангу ВМС ЗША ў адстаўцы Гары Табах.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu