Кіберпартызаны хаваюцца ў лесе пад Менскам. Сатырычнае шоу


Спецыяльны рэпартаж з логвішча кіберпартызанаў пад Менскам, правал агента КДБ на заводзе, новы спосаб абаграваць дамы ўзімку ад БТ ды іншыя навіны Беларусі, а таксама інтэрв’ю з удзельнікам гурта «РСП» Паўлам Гарадніцкім. Усё гэта – у новым выданні «Хай так TV».

  • Спецрэпартаж з логвішча кіберпартызанаў
  • Макей давёў перакладчыка да слёз
  • Агент КДБ праваліўся
  • Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прапаноўвае менчукам пастаяць на цвіках
  • Міністэрства культуры хоча кіраваць стыхіямі і прыроднымі з’явамі
  • Новая беларуская сістэма ацяплення
  • Палякам заманулася ў беларускія прытоны?
  • Куды падзеліся ўкраінскія лялькаводы?
  • Павел Гарадніцкі пра сюрпрыз на апошнім беларускім канцэрце гурту «Разбітае сэрца пацана», што карыснага ўдзельнікі гурту зрабілі на соднях і як Украіна прыняла Паўла
Belsat Music Live
«Разбітае сэрца пацана» запальвае ў #BML Premium
2020.03.14 20:10

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: Ahmed Zayan, Steven Kamenar / unsplash