Чаму ў школах пануюць «ябацькі»?


Як мы дакаціліся да таго, што адукацыя ператварылася ў яшчэ адную зброю «лукашыстаў»? На гэтую тэму ў студыі праграмы «Без акрэдытацыі» разважаюць яе аўтар, журналіст Зміцер Міцкевіч, экспертка ў галіне адукацыі Святлана Мацкевіч, а таксама выкладчык Лодзінскага ўніверсітэту Ян Маравіцкі.

«Кароткі шлях кар’ернага росту, які распачынаецца ў адукацыйным асяроддзі, калі з адукацыі можна трапіць ва ўладу, – ён ужо прысутнічаў у беларускай адукацыі», – сцвярджае Святлана Мацкевіч.

Людзі, якія ішлі такім шляхам, добра разумелі, што трэба праяўляць лаяльнасць, хітрасць, трэба ўступаць у пэўныя стасункі, якія загадзя забяспечваюць табе кар’ерны рост. У аснове гэтага шляху – пэўная ідэалогія. Не абавязкова добра вучыцца, патрэбныя іншыя якасці. Менавіта гэта сёння ўмацоўвае сістэму ўлады.

«Умова кар’еры – лаяльнасць уладам», – падтрымлівае суразмоўцу Ян Маравіцкі.

Дзяцей выхоўваюць такім чынам, каб яны ўсведамлялі, што адзіны шлях выбрацца наверх – быць паслухмяным рэжыму. Досвед Савецкага Саюзу паказаў, што супрацьстаяць гэтаму можна ў сям’і, – кажа госць студыі. – Сям’я і кола блізкіх асобаў павінна дапамагчы ўспрымаць крытычна тое, што дае афіцыйная школа».

Каментар
Эксперымент вялікай рэформы. Як змяняецца школьная і вышэйшая адукацыя ў Беларусі
2022.09.02 08:00

Ці могуць беларусы стварыць сістэму адукацыі, паралельную дзяржаўнай? Ці замінае якаснай перадачы ведаў ідэалагічны кампанент? Наколькі шчыра настаўнікі падтрымваюць рэжым? Якая матывацыя ў педагогаў, якія фальсіфікуюць выбары? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні – глядзіце ў праграме.

Фота: president.gov.by