Хто страляў у Аляксандра Тарайкоўскага?


У дакументальным тэатры ў Партугаліі паставілі спектакль пра забойства Аляксандра Тарайкоўскага. Падрабязней у праграме «Беларускі свет».

Пасля пераезду ў Партугалію акторка і спявачка Сахара вымушаная развязваць побытавыя пытанні і выбудоўваць новыя творчыя сувязі. У Сінтры яна пазнаёмілася з мясцовым тэатральным калектывам, якому дапамагла паставіць спектакль «Памылка 403» пра магчымага ўдзельніка забойства Аляксандра Тарайкоўскага.

«Літаральна за рогам прайшлі гэтыя сумныя падзеі. Я бачыла помнік, я бачыла людзей, якія неслі кветкі. Я бачыла, як гэтых людзей потым звозілі і разганялі. Тое, што я была сведкай гэтых падзеяў, дапамагло мне стаць карыснай для творчай тэатральнай групы ў Партугаліі».

П’есу пра снайпера, які, імаверна, страляў у Тарайкоўскага, прапанаваў паставіць арт-дырэктар Свабоднага тэатру Мікалай Халезін. У спектаклі не быў задзейнічаны ніхто з беларусаў.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Як беларус грузінскага паходжання ратаваў жывёлінаў пасля падрыву Кахоўскай ГЭС
  • Беларуска працягвае вучыць дзяцей плаванню пасля пераезду

belsat.eu