Заробак $ 15 000, месца ў вар’ятні, спецаперацыя на Алімпіядзе. На паліграфе – Ціманоўская


У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» дэтэктар хлусні пройдзе лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская.

Ці была сітуацыя на Алімпіядзе ў Токіа ёй спланаваная, каб прыцягнуць да сябе ўвагу? І ці карыстаецца Крысціна гэтаю гісторыяй з матэрыяльнаю мэтаю?

«Я б хацела, каб я была вядомая найперш як спартоўка, а ў другую чаргу як трэнерка. Бо як спартоўка я хачу дасягаць пэўных вышынь, хачу заваёўваць медалі і, адпаведна, калі спартовец бярэ медаль, ён робіцца вядомым. Як трэнерка я таксама хачу быць вядомай. Для гэтага вяду сацсеткі, для гэтага даю карысныя відэа ў Instagram, рылсы запісваю, нейкія допісы пішу. І мне хочацца, каб пра мяне даведваліся з экспертнага боку».

Пасля інцыдэнту ў Токіа Крысціну Ціманоўскую пасля допытаў чакала вар’ятня.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Як Крысціна Ціманоўская зарабляе ў Польшчы?
  • Пры якіх умовах яна б вярнула беларускае спартовае грамадзянства?
  • Чаму так позна падпісала ліст спартоўцаў супраць фальсіфікацыі выбараў?

belsat.eu