Максім Знак і Алесь Бяляцкі прамаўляюць праз краты


Беларуска-шведскі пісьменнік і рэжысёр ставіць п’есы паводле твораў Алеся Бяляцкага і Максіма Знака.  Падрабязней у праграме «Беларускі свет»:

Дзмітрый Плакс пераехаў у Швецыю амаль 30 гадоў таму з асабістых прычынаў: ён ажаніўся.

Творчы лёс Дзмітрыя склаўся вельмі ўдала: шмат гадоў працаваў у радыётэатры, з канца 1990-х пачаў супрацоўнічаць з Каралеўскім драматычным тэатрам у Стакгольме. Пра Радзіму не забываўся: знаёміў шведскага гледача з беларускімі аўтарамі, працягвае гэта рабіць і цяпер. Нядаўна адбылася прэм’ера спектаклю-чытання «Бяляцкі, прасі літасці!» паводле твораў беларускіх палітычных вязняў Алеся Бяляцкага і Максіма Знака.

«Вайна ва Украіне скончыцца, як я сабе ўяўляю, перамогаю Украіны. Вельмі шмат людзей будуць казаць, маўляў, а мы толькі выконвалі загад. Мяне вельмі цікавіць праблематыка, калі чалавек становіцца злачынцам, выконваючы законы».

Дзмітрый Плакс рыхтуе спектакль для дзяцей з Украіны на іншай тэатральнай пляцоўцы.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларуская мадэль дапамагае былым палітычным вязням пачаць новае жыццё ў Італіі
  • Беларуская валанцёрка ў Кракаве дапамагае ўкраінцам, якія цярпяць ад вайны

belsat.eu