Свабодныя купалаўцы выклалі з агню слова «Жыве»


«Белсат» разам з акторамі віншуе з Вялікаднем усіх, хто святкуе.

Вялікдзень – свята жыцця, абуджэння і надзеі. З яго нагоды свабодныя купалаўцы прачыталі верш Уладзіміра Караткевіча «На Беларусі Бог жыве» (1980).

У гэтым паэтычным творы аўтар дзеліцца думкай пра святасць для ўсіх беларусаў іхнай Бацькаўшчыны:

Гэта край раскрытых душ і дзвярэй,

Гэты край –

Твой дом і сабор…

Вершы
Свабодныя купалаўцы ў Дзень Волі згадалі словы Якуба Коласа: Будзь цвёрды!
2021.03.25 07:05

Былыя акторы Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы, звольненыя ўладамі за грамадзянскую пазіцыю, у эфіры нашага тэлеканалу па-новаму пераасэнсоўваюць паэтычную класіку ў праекце «Вершы».