«Гаманец Лукашэнкі» збег на Захад. Вольга Бондарава атрымала сіняк


Лукашэнка хоча ў Антарктыду і Беларусь ператварыць у Паўночную Карэю. Яго «гаманец» збег на Захад, а Віктар Хрэнін пасля абмеркавання ваеннай дактрыны РБ – на Кубу. Святар Фёдар Повны марыў таксама збегчы, але не змог атрымаць візу. Вольга Бондарава з Горадні слухала «Бі-2» і атрымала сіняк. Гумар ад «Хай так TV».

Вядоўцы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі.

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Хай так TV»:

  • Вольга Бондарава з Горадні атрымала сіняк
  • Хто Аляксандр Лукашэнка па прафесіі?
  • Міністр абароны Віктар Хрэнін збег на Кубу
  • «Гаманец» Лукашэнкі з’ехаў на Мальдывы
  • Камісія па вяртанні беларусаў працягвае працу ў 2024 годзе
  • Аляксандр Лукашэнка сабраўся ў Антарктыду
  • Што такое «ваенная дактрына РБ»?
  • Прапагандысты прапануюць узяць прыклад з Паўночнай Карэі
  • Святар Фёдар Повны застаўся без візы
  • Міністэрства аховы здароўя знайшло спосаб вызваліць паліклінікі
  • У Расеі забаранілі фемінітывы і чатыры літары – л, г, б, т

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVKTwitter і TikTok.

Калаж з фота: Белсат; СТВ; Malanka Media; «Би-2»