«Лукашэнка баіцца беларусаў больш, чым Пуціна»


Нядаўна былі апублікаваныя поўныя дакументы аб інтэграцыі, якія падпісалі Пуцін і Лукашэнка яшчэ 4 лістапада. Ці змянілася іх ацэнка, наколькі глыбока зайшла беларуска-расейская інтэграцыя? Ці стварае менскі рэжым новы ўзровень рэпрэсіяў, пераходзячы на сваякоў і маёмасць лідараў пратэсту?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў абмяркоўваў з аналітыкам Беларускага цэнтру стратэгічных даследаванняў Вадзімам Мажэйкам.

Некаторыя думкі, што агучыў Вадзім Мажэйка ў часе «Размовы»:

  • На постсавецкай прасторы існуе традыцыя падпісання гучных папераў без ніякага наступнага іх выканання
  • Расеі не прынцыпова, якім будзе шлях Беларусі назад у імперыю
  • Лукашэнка баіцца быць паглынутым Расеяй, але яшчэ больш ён баіцца быць паглынутым беларускім народам
  • Цяжка ўявіць, што Павел Латушка спыніць сваю палітычную дзейнасць і барацьбу з рэжымам пасля ціску на ягонага стрыечнага брата.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: Sergei Bobylev / TASS / Forum