Ігар Случак і Аліна Нагорная: Нас прыйшлі затрымліваць, а тут такая неспадзяванка


Ігар Случак і Аліна Нагорная – знаныя актывісты, якія беларусізавалі бізнес. Тры гады яны вялі розныя праекты быццам у падполлі і паспелі нарадзіць дзяцей. Але як гэта – ацалець у акупацыі і не зламацца? Новы «Беларус беларусу».

Інтэрв’ю
«Беларуская мова ў Беларусі шмат у чым як замежная». Аліна Нагорная і Ігар Случак аб працы, шпіёнах і планах
2023.11.01 16:23

«Мы былі гатовыя да ўсяго. Бо калі мы кожны дзень выбіралі заставацца ў Беларусі, мы гэтым выбарам абіралі быць гатовымі да ўсяго», – тлумачыць Аліна Нагорная, чаму гэтак доўга адмаўлялася з мужам і дваімі дзецьмі выехаць за мяжу. Нават калі пабачыла навіну пра забойства за кратамі мастака Алеся Пушкіна.

Тры гады сям’я Ігара Случака і Аліны Нагорнай хавалася ў розных кватэрах, каб не трапіць за краты. Сілавікі нават прыйшлі дадому, але іх чакала неспадзяванка. Заставацца ў Беларусі не выпадала, давялося тэрмінова эвакуявацца разам з двума сынамі – аднаго і трох гадоў.

Цяпер для дапамогі Аліне Нагорнай ды Ігару Случаку з дзецьмі адкрыты збор на платформе «BYSOL». Таксама яны просяць гледачоў праграмы «Беларус беларусу» дапамагчы знайсці няньку ў Вільні, каб бацькі маглі заняцца пытаннямі легалізацыі і праектамі на карысць беларушчыны.

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.