Самыя каштоўныя рукапісы ВКЛ зберагаліся ў Супрасьлі


Супрасьльскі манастыр вядзе адлік сваёй гісторыі ад 1498 года. Ужо ў 1505 годзе патрыярх Царградскі Іяхім выдаў спецыяльны томас, які прызначаў манастыр цэнтрам абароны чысціні праваслаўнай веры ў ВКЛ.

Дабравешчанскі манастыр у Супрасьлі быў заснаваны пры падтрыманні роду Хадкевічаў. Сродкі на будаўніцтва мураванай абарончай царквы даў першы ігумен манастыру, Пафнуцы Сегень, з мяшчанскага роду, што пазней зрабіўся шляхецкім. Неўзабаве Супрасьль стаў, поруч з Кіевам, адным з найважнейшых цэнтраў праваслаўя ў ВКЛ. Яго бібліятэка зберагала такія скарбы, як Супрасьльскі зборнік і Супрасьльскі летапіс.

Выпрабаванні манастыру пачаліся з падпісання царкоўнай уніі ў Берасці ў 1596 годзе. Потым давялося перажыць часы Расейскай імперыі.

Загадкі беларускай гісторыі
Канфесія, якая ўзнікла ў Беларусі
2020.10.13 08:30

Дзейны ігумен манастыру Панцеляймон распавядзе, чым жыве супрасьльская святыня сёння. Гісторык Антон Мірановіч пракаментуе гісторыю манастыру.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Віртуальная мапа «Загадак беларускай гісторыі»:

Калаж з фота:commons.wikimedia.org