Каліновец верыць, што зможа паўплываць на сітуацыю ў Беларусі


Цыліндр – пазыўны парамедыка эвакуацыйнай медычнай роты палка Каліноўскага. Ён паказаў, як адбываецца эвакуацыя параненага, і распавёў, чаму лічыць вайну «часам магчымасцяў».

Каб трапіць у полк Каліноўскага, Цыліндру давялося прайсці шмат выпрабаванняў. Першым заданнем было пакінуць Расею, дзе наш герой жыў да лютага 2022 года.

Потым былі жорсткія трэнаванні, падчас каторых часам хацелася здацца, усё кінуць. Але ваяр паспяхова скончыў навучанне і выбраў спецыялізацыю парамедыка.

Першы выезд Цыліндра быў у Бахмут, дзе ён трапіў пад танкавы абстрэл.

Але гэтыя цяжкасці адступаюць на другі план перад тым, што выявілася самым складаным – стаць сваім у калектыве.

«Калі ты ўжо рэальна на задачах, то там большасць часу – гэта не выбухі, не стрэлы, не нейкія там пагоні, гэта пераважна побыт і наладжванне кантактаў з людзьмі», – тлумачыць Цыліндр.

Цыліндр паказаў, як выглядае і чым абсталяваная медычная бронемашына эвакуацыі, і распавёў пра службу ў палку Каліноўскага. Які выезд запомніўся яму найбольш? Чаго не стае нашаму герою на вайне? Усё гэта і шмат іншага вы пабачыце ў новым выданні «Ваяроў».

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.