Чаму лукашысты просяць грошай на «чебурнет»? Як Эрдаган глядзіць на сваіх новых сяброў з NATO? Навошта буратам Крэмль, а Лукашэнку – прыдворныя трубадуры? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».
Аляксандр Атрошчанкаў, сузаснавальнік Reform.by:
- Восем гадоў таму Украіна была вельмі ватная.
- Гэта не першы выпадак, калі пры дыктатуры фармуецца культ аграўгару і кічу.
- Вайна Пуціна ва Украіне – таксама абарончая, бо калі б Украіна нармальна развівалася, гэта стварала б пагрозу рэжыму ў Расеі.
Таццяна Нядбай, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру:
- Лукашэнка і Пуцін могуць лічыць, што дэмакратычныя лідары іх падманваюць.
- Прапагандысты рэжыму Лукашэнкі настолькі не разумеюць, што робяць, што самі выкладаюць сведчанні для сваіх будучых крымінальных справаў.
- Расейскія лібералы нават не дапускаюць думкі, што іхная краіна можа распасціся і ўсе народы могуць жыць асобна.
Вітаўт Сіўчык, журналіст «Белсату»
- Цяпер нейтралітэт не выйсце для краінаў, якія лічаць сябе еўрапейскімі.
- Адзіны народны пісьменнік пры Лукашэнку – гэта Чаргінец. Але пытанне – якога народу. Хіба лукашыстаў.
- Ёсць магчымасць, што Расея пасля няўдачаў на фронце пачне будаваць у сябе КНДР-2.
Калаж з фота: president.gov.by, pixabay.com