Ціханоўская адправіць Сахашчыка ў адстаўку і застанецца пасля 2025 года?


Скандалы пры дэмакратыях – ці натуральна гэта? Святлана Ціханоўская адправіць Валерыя Сахашчыка ў адстаўку і застанецца як прэзідэнт-элект Беларусі? Да чаго рыхтавацца беларусам у 2025 годзе? Спрачаюцца Павел Усаў і Юрый Губарэвіч. Новы «Двубой».

«Легітымнасць – тое, што патрабуе апоры на давер і маральна-псіхалагічную падтрымку вялікай колькасьці людзей. З кожным годам розныя прычыны (скандалы, несістэмнасць і неэфектыўнасць дзеянняў) аслабляюць пазітыўны вобраз і давер да апазіцыі, і гэты працэс будзе набіраць хаду», – лічыць Павал Усаў і прыводзіць прыклад з выказваннямі Валерыя Сахашчыка.

Hавiны
Сахашчык пракаментаваў ліст пра атаку на Беларусь: «Усё, каб перадухіліць негатыўныя наступствы»
2024.04.30 09:12

«Правядзенне рэгулярных, свабодных і справядлівых выбараў – тое, што адрознівае дэмакратыі ад дыктатураў. Іншая справа, што ў нестандартных умовах барацьбы за дэмакратыю кожнае дзеянне мусіць быць крокам наперад, а не паслабленнем», – заяўляе Юрась Губарэвіч і заклікае далучацца да выбараў у Каардынацыйную раду.

Hавiны
Сталі вядомыя спісы кандыдатаў у Каардынацыйную раду
2024.04.26 22:15

Аднак ці будуць гэта сапраўдныя выбары? І чаму 2025 год стане па-сапраўднаму знакавым для Беларусі? Адказы шукайце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы «Двубой»:

  • Юрый Губарэвіч, лідар Руху «За свабоду» і кандыдат у Каардынацыйную раду
  • Павел Усаў, палітолаг.

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.